Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як пісаць сачыненне

Дата: 1 ноября 2014 в 16:01, Обновлено 31 марта 2023 в 13:05

Як  пісаць сачыненне

Патрабаванні да сачынення

1.Адпаведнасць зместу работы тэме.

2.Лагічнасць, паслядоўнасць матэрыялу работы.

3.Суразмернасць частак сачынення(уступная і заключная часткі ~1/5 усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)

4.Глыбокая аргументацыя кожнай думкі.

5Уменне аналізаваць, абагульняць, рабіць вывады.

6.Стылістычная яркасць работы.

7.Пунктуацыйная,моўная, арфаграфічная граматнасць.

Як працаваць над сачыненнем

  1.Прадумаць тэму, вызначыць галоўныя раздзелы і іх змест.

2.Сфармуляваць галоўную думку сачынення.

3.Сабраць матэрыял для раскрыцця тэмы:

а)прадумаць думкі-доказы асноўнага тэзіса;

б)разабраць тэкст для аргументацыі сваіх доказаў(цытаты, вытрымкі);

в)размясціць сабраны матэрыял у лагічнай паслядоўнасці   работы( ад галоўнага да другараднага), прадумаць лагічны пераход ад адной думкі да другой;

г)падабраць уступную і заключную часткі і саставіць разгорнуты план;

д)работа над чарнавым варыянтам сачынення.

4.Праверка работы па зместу.

5.Праверка арфаграфічнай, пунктуацыйнай,стылістычнай граматнасці работы.

6.Работа над чыставым варыянтам сачынення.

7.Выніковая праверка работы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.